Мікола Купава

працуе у галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, жывапісу.

Выканаў мастацкае аздабленне звыш 30-ці кніг і альбомаў. За мастацкае аздабленне энцыклапедычнага даведніка "Францыск Скарына і яго час" (1988) узнагароджаны дыпломам і медалём імя Францыска Скарыны.

Лаўрэат прэміі Беларускага Фонда Тадэвуша Касцюшкі.

Пераможца конкурса "Вечныя гарады" і ўзнагароджаны паездкай у Рым.

Браў удзел болей як у 80 нацыянальных, персанальных і міжнародных выставах.

Творы мастака захоўваюцца у  Нацыянальным мастацкім  музеі Беларусі, у Дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны Беларусі, у  Дзяржаўным літаратурным музеі імя Максіма Багдановіча, у  Дзяржаўным літаратурным музеі імя  Янкі Купалы, у  Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, у Мінскім абласным музеі ў Маладэчна, у музеі гісторыі і культуры Аршаншчыны, у музеі-запаведніку "Заслаў'е", у Беларускім музеі ў  Нью-Ёрку, у прыватных зборах ЗША, Эстоніі, Літвы, Польшчы, Украіны.

Біяграфія

 

  • Нарадзіўся 31.01.1946г. у Оршы.

  • 1963-1968 - навучанне ў Мінскім мастацкім вучылішчы. Настаўнік - Алег Луцэвіч.

  • 1976 - скончыў навучанне на аддзяленні графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. настаўнікі: прафесар П. Любамудраў, дацэнт В. Шаранговіч.

  • З 1972 пачынае выставачную дзейнасць.

  • З 1978 - сябра Беларускага саюза мастакоў.

  • 1976-1978 працуе выкладчыкам у Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава.

  • 1982-1984 мастацкі рэдактар часопіса "Маладосць".

  • 1990-1996 - намеснік дырэктара Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава пры Беларускай акадэміі мастацтваў.

  • 1998-2004 - старшыня суполкі "Пагоня".

  • 2002-2006 - выкладчык малюнка і акварэлі на Архітэктурным факультэте БНТУ.

  • 2011 – Узнагароджаны высокай адзнакай “Прывілей Беларускага Фонду імя Льва Сапегі за выдатнае аздабленне кнігі казак Ул.Караткевіча “Лебядзіны скіт”

Персанальныя выставы :

  • 1988г. "Шляхам Бацькаўшчыны". Рэспубліканскі Дом работнікаў мастацтваў БТТ.

  • 1996г. "Святло Радзімы". Выстава, прысвечаная 50-годдзю мастака. Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі.

  • 2002г. "Вяртанне дамоў". Аршанская гарадская выставачная зала.

  • 2003г. "Пры святле радзімы". Светлагорская гарадская галерэя "Традыцыя".

  • 2004г. "Да 275-годдзя Яўхіма Язэпа Літавора Храптовіча". Нацыянальны Скарынаўскі цэнтр.

  • 2006г. "Да 100-годдзя беларускіх газет "Наша доля" і "Наша Ніва". Віленская Ратуша.

  • 2007г. "Песняры зямлі беларускай". Да 125-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа. Стаўпецкая дзяржаўная гімназія №1.

  • 2007г. "Постаці зямлі беларускай". Выстава ў Бруклінскім саборы св.Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку.

Hosted by uCoz